Другі набор у E-School: Школа медыяменеджменту

Цэнтр “Трэці сектар” і Цэнтр дадатковай адукацыі дарослых “Студыя карысных кампетэнцый” (Гародня) сумесна з Магістарскай праграмай па медыякамунікацыях Украінскага каталіцкага ўніверсітэта (Львоў) і Школай журналістыкі Мінскага міжнароднага адукацыйнага цэнтра імя Ё. Раў, пры падтрымцы Deutsche Welle Akademie абвяшчаюць другі набор слухачоў у E-School: Школа медыяменеджменту.

Калі: пачынаючы з верасня 2017 года, на працягу чатырох месяцаў.

Фармат заняткаў: чатыры модулі, кожны складаецца з 3-дзённай вочнай сесіі і дыстанцыйнай працы на платформе Moodle.

Мэта праграмы: павышэнне кваліфікацыі менеджэраў беларускіх медыя і медыйных праектаў НДА.

Трэнеры Школы: медыяпрафесіяналы з Беларусі, Украіны, Славакіі, якія маюць вялікі практычны досвед працы і прайшлі папярэдняе навучанне па спецыфіцы змяшанага навучання і метадалогіі інтэрактыўнага навучання.

Каму будзе цікава?

Да ўдзелу ў праграме запрашаюцца менеджэры журналісцкіх і грамадскіх медыяпраектаў (рэдактары, намеснікі рэдактароў, кіраўнікі аддзелаў), матываваныя на атрыманне інавацыйных ведаў і ўкараненне іх у сваіх рэдакцыях.

Фінансавыя ўмовы

Навучанне ў Школе бясплатнае. Арганізатары забяспечваюць удзельнікаў харчаваннем і пражываннем падчас вочных сесій Школы, а таксама кампенсуюць праезд да месца правядзення Школы.

Усе ўдзельнікі, якія паспяхова пройдуць курс навучання, атрымаюць Сертыфікат пра заканчэнне Школы.

Дэдлайн падачы заяўкі – 1 жніўня. Арганізатары Школы скантактуюць з адабранымі кандыдатамі да 5 жніўня і ўзгадняць даты правядзення сумоўя, пасля якога будзе вызначаны афіцыйны спіс удзельнікаў Школы.

Па ўсіх пытаннях можня звяртацца на mediamanagementbelarus@gmail.com.

Больш падрабязнасцей па спасылцы.