Два бакалаўрскія гады ў Тбілісі

The New School у Тбілісі прапануе стыпендыі на навучанне на праграмах бакаўрыяту для студэнтаў з краінаў Усходняга партнёрства.

Калі: 2018-2020.
Дзе: Тбілісі, Грузія.

Праграма патрымліваецца Еўрапейскім звязам, каб даць маладым людзям 16-17 гадоў магчымасць атрымаць дыплом бакалаўра з фокусам на еўрапейскіх даследаваннях.

Стыпендыя цалкам пакрывае два гады навучання на праграме.

Працэс адбору складаецца з некалькіх стадый:

  • падача дакументаў – да 31 сакавіка;
  • пісьмовыя тэсты па ангельскай мове і матэматыцы – цягам красавіка;
  • інтэрв’ю – з 1 па 15 траўня.

Кандыдатаў чакаюць два тэсты – абодва на ангельскай мове.

Даведацца больш падрабязнасцей можна па гэтай спасылцы.

Дэдлайн – 31 сакавіка 2018 года.