Два гады ў Францыі, Італіі і Нідэрландах

Erasmus Mundus прапануе двухгадовыя стыпендыі на навучанне ў Італіі, Нідэрландах альбо Францыі.

AtoSiM – двухгадовая магiстарская праграма па фiзiцы альбо хiмii, накiраваная на мадэлявнне фiзiчных, хiмiчных i бiямалекулярных сiстэм.  Праграма AtoSiM распрацавана разам з:

  • Ecole normale surėrieure de Lyon, France;
  • Universiteit van Amsterdam, The Netherlands;
  • Vrije Universiteit Amsterdam, The Netherlands;
  • Universita degli studi si Roma, Italy.

Двухгадовая праграма забяспечвае квалiфiкацыю высокага ўзроўню ў галiне камп’ютарнага мадэлявання ў фiзiчных, хiмiчных i бiямалекулярных навуках. Яна падзелена на чатыры часткi.

Усе студэнты пачнуць навучанне ў Амстэрдаме, прадоўжаць у Рыме i скончаць у Лiёне. Чацверты этап, накіраваны на прыкладныя даследванні, студэнты правядуць або ў Амстэрдаме, або ў Рыме, альбо ў Лiёне ці ў адным з 21 iнстытутаў.

Да ўдзелу запрашаюцца студэнты, якія правучыліся мінімум тры гады і спецыялізуюцца (пераважна) ў фізіцы, хіміі, прыкладной матэматыцы, біяінфарматыцы.

Стыпендыi падзяляюцца на 2 групы:

  • для краiн-партнёраў (усе, акрамя краiн ЕС, Iсландыi, Македонii, Нарвегii, Лiхтэнштэйна, Турэччыны);
  • мэтанакiраваныя краiны (ЕС + выключэннi з пункту 1).

Патрабаванні да кандыдатаў:

  • студэнты, якiя адпавядаюць крытэрам абедзвюх груп, павiнны выбраць толькi адзiн тып пажаданай стыпендыi;
  • кандыдаты на стыпендыю павiнны скончыць першую ступень навучання (бакалаўрыят);
  • студэнты, якiя ўжо мелi cтыпендыяльную падтрымку ад EMMC, не могуць разглядацца як кандыдаты на далейшую падтрымку;
  • студэнты, якiя атрымаюць стыпендыi ад EMMC, не змогуць атрымаць iншыя стыпендыi ад iнстытуцый ЕС;
  • стыпендыi EMMC выдаткоўваюцца толькi на поўны перыяд навучання.

Фінансавыя ўмовы

Стыпендыя цалкам пакрывае семестравыя ўнёскі, выдаткі на транспарт, жыллё. Да таго ж выплочваецца штомесячная стыпендыя памерам € 1000.

Як падацца

Пакет дакументаў, якi складаецца з…

  • запоўненай аплiкацыйнай формы;
  • CV;
  • сертыфiкаваных копiй пасведчання бакалаўра альбо магістра на ангельскай мове;
  • сертыфiкаванай копii адзнак на ангельскай мове;
  • копiі пашпарту;
  • сертыфiкаванай копii пасведчання аб узроўнi валодання ангельскай мовай (IELTS – min.6,5; TOEFL – min. 92),

дасылаюцца e-поштай на адрас atosim@ens-lyon.fr, а таксама звычайнай поштай на адрас

ENS de Lyon – CBP
AtoSiM Erasmus Mundus
46, allée d’Italie
69364 LYON cedex 07
FRANCE

Дэдлайн — 8 студзеня 2016 г.

Падрабязную інфармацыю можна знайсці тут.

 

 

 

Глядзіце таксама: