DVV International шукае свайго офіс-менеджара

Беларускае прадстаўніцтва Нямецкай асацыяцыі народных універсітэтаў (Deutscher Volkshochschul-Verband International) запрашае ў каманду офіс-менеджара/менеджарку.

Абавязкі:

  • забеспячэнне жыццядзейнасці офіса;
  • вядзенне справаводства і дакументазвароту, у тым ліку дакументаў па персанале;
  • прыём/апрацоўка ўваходнай/выходнай карэспандэнцыі, афармленне паштовых адпраўленняў;
  • прыём і размеркаванне тэлефонных званкоў;
  • выкананне даручэнняў кіраўніка.

Асноўныя патрабаванні да офіс-менеджара/менеджаркі:

  • веданне справаводства і дакументазвароту;
  • веды ангельскай мовы на ўзроўні Upper-Intermediate і вышэй. Пажадана веданне нямецкай мовы;
  • высокая хуткасць друку, валоданне аргтэхнікай;
  • паспяховы вопыт работы на аналагічнай пасадзе.

Перавагі працы ў DVV:

  • камфортныя ўмовы працы;
  • рэжым працы з 9.00 да 18.00 пн-птн;
  • афіцыйнае працаўладкаванне;
  • вартая аплата працы.

Як падацца:

Даслаць рэзюмэ сюды: info@dvv-international.by. Дэдлайн — 1 снежня 2018 г.

Падрабязней пра вакансію — тут.

Глядзіце таксама: