Дыскусія “Дыялог паміж супольнасцямі і дзяржавай: як знайсці агульную мову”

“Ліберальны клуб” запрашае на інтэрактыўную дыскусію “Дыялог паміж супольнасцямі і дзяржавай: як знайсці агульную мову”.

Калі: 6 чэрвеня а 19:00.
Дзе: Мінск, гатэль “Crown Plaza Minsk”, вул. Кірава, 13.

У Беларусі ўсё больш актывізуюцца грамадскія ініцыятывы, у тым ліку рэгіянальныя. Мясцовыя актывісты аб’ядноўваюцца для сумесных дзеянняў па развіцці і абароне сваіх раёнаў, двароў, зялёных зонаў. З’яўляюцца фэсты, арганізаваныя мясцовымі супольнасцямі, расце попыт на культурныя і асветніцкія кампаніі. Апошнія гады Беларусь перажывае выбух краудфандынгу, які дазваляе збіраць ахвяраванні на вырашэнне важных на думку людзей пытанняў.

У сувязі з гэтым узнікае шэраг важных і актуальных пытанняў:

  • як зрабіць дыялог з дзяржавай эфектыўным, забяспечыць уключэнне грамадскіх арганізацый у вырашэнне праблем, што стаяць перад Беларуссю?
  • як пераадолець узаемнае недавер паміж НДА і дзяржавай, няведанне адзін пра аднаго і іншыя перашкоды для грамадскага дыялогу?
  • як актывізаваць грамадскі сектар, каб праблемы ў грамадстве не назапашваліся, а абмяркоўваліся і вырашаліся самімі грамадзянамі, аб’яднанымі ў арганізацыі і ініцыятывы, з падключэннем мясцовай улады і дзяржорганаў?

Запрошаныя спікеры:

  • Святлана Зінкевіч – дырэктар Офіса еўрапейскай экспертызы і камунікацый;
  • Андрэй Езерын – PR-дырэктар камунікацыйнай агенцыі Ezerin’Сom, дырэктар установы “Гарадское развіццё”, удзельнік суседскай супольнасці “Осмоловка”;
  • Андрэй Казакевіч – доктар паліталогіі, дырэктар інстытута “Палітычная сфера”;
  • Антон Матолька – блогер, гарадскі актывіст.

Уваход вольны.