Дыскусія пра адукацыю і працу

Дыскусія «Вучыцца, каб працаваць у 21-м стагоддзі: кейс Беларусі»
17 чэрвеня | 18:00 | Культ. цэнтр «Корпус»

У пачатку 21-га стагоддзя ў Беларусі ўсё часцей даводзіцца чуць пра тое, што прапанаваная беларускімі ВНУ адукацыя не адпавядае ні патрабаванням рынку, ні запытам з боку грамадства. У прывабных абласцях занятасці (напрыклад, у IT) працадаўцы часцяком арыентуюцца не на дыплом, а на навыкі, набытыя за межамі фармальнай адукацыі.

Развіццё тэхналогій з аднаго боку і сацыяльныя змены з другога фармуюць новыя ўяўленні пра мэты людзей і супольнасцяў. Іх дасягненне наўрад ці магчыма за кошт толькі аднаго сацыяльнага або рынкавага гульца.

Таму ў рамках дыскусіі мы хацелі б пачуць пазіцыі розных бакоў: бізнес-працадаўцаў, прадстаўнікоў дзяржаўных ВНУ, выпускнікоў фармальных і нефармальных адукацыйных інстытуцый. І абмеркаваць, як гэтыя розныя гульцы бачаць адукацыю і магчымасці прафесійнай самарэалізацыі ў Беларусі і ці здольныя яны ўзаемадзейнічаць адзін з адным.

Спікеры і спікеркі:
Ганна Бандарэнка – Diversity & Inclusion Program Lead (EPAM)
Аляксей Братачкін – гісторык (ECLAB)
Марына Сяменчанка – урбаністка, архитэктарка (ECLAB)
Кірыл Скарынін – архітэктар, заснавальнік студыі LEVEL80 Аrchitects
Паліна Вардэванян – старэйшая выкладчыца кафедры «Горадабудаўніцтва» БНТУ, нацыянальная экспертка па скрынінгу індыкатараў праекта «Зялёныя гарады»

Модэратарка – Вольга Шпарага, філасофка (ECLAB)

У рамках дыскусіі таксама будзе прадстаўлены пяты выпуск штогадовага студэнцкага часопіса E.NOTE, прысвечаны адукацыі. У часопіс традыцыйна ўвайшлі лепшыя эсэ і даследчыя праекты студэнтаў і студэнтак Еўрапейскага каледжа Liberal Arts ў Беларусі.

Дыскусія праводзіцца Еўрапейскім каледжам Liberal arts ў Беларусі ў партнёрстве з альманахам «Гарадскія тактыкі» у рамках «Корпус кажа: цыкл Нясумных лекцый».