Дыскусія пра будучыню беларускай медыцыны

118

У чацвер 15 лістапада Дыскусійна-аналітычнае таварыства “Ліберальны клуб” запрашае на інтэрактыўную дыскусію “Здаровая Беларусь: будучыня нашай медыцыны”.

Калі: 15 лістапада з 19.00 да 21.00

Дзе: гатэль Crown Plaza Minsk

Падчас дыскусіі прысутныя змогуць узяць удзел у абмеркаванні актуаьных праблем беларускай медыцыны, сярод якіх:

  • Чым абумоўлены існуючыя праблемы беларускай аховы здароўя?
  • Як павысіць задавальненне беларусаў сістэмай медыцынскай дапамогі і вярнуць да яе давер?
  • Як забяспечыць беларусамі сучасную і эфектыўную медыцыну?

Гэтыя і іншыя тэмы закрануць у сваіх выступах запрошаныя эксперты-спікеры:

Тамара Далгашэй – дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, у мінулым галоўны ўрач Гродзенскага абласнога клінічнага кардыялагічнага цэнтру, кардыёлаг.

Андрэй Вітушка – кандыдат медыцынскіх навук, незалежны эксперт у галіне аховы здароўя, рэаніматолаг.

Наталля Пугачова – кіраўнік аддзела медыка-сацыяльнай працы Беларускага Таварыства Чырвонага Крыжа.

Умовы:

Уваход вольны.

Падрабязней пра дыскусію “Здаровая Беларусь: будучыня нашай медыцыны” тут.