Дыскусія пра новы план і гендарную роўнасць

Ліберальны клуб запрашае на панэльную дыскусію па тэме гендарнай роўнасці.

Калі: 25 траўня 2017 года, з 19 па 21 гадзіну.
Дзе: канферэнц-заля гатэля “Манастырскі” (вуліца Кірылы і Мяфодзія, 6).

Ці стане ў Беларусі гендарнай роўнасці больш пасля прыняцця Нацыянальнага плану дзеянняў па забяспечанні гендарнай роўнасці на 2017-2020 гады?

На мерапрыемстве прадстаўніцы ўлады і профільных няўрадавых арганізацый абмяркуюць:

  • што ўяўляе сабой новы Нацыянальны план?
  • якія мэты і задачы ён ставіць і чым яны адрозніваюцца ад задач папярэдняга дакументу?
  • хто будзе рэалізоўваць мерапрыемствы Нацыянальнага плану і хто будзе за іх даваць справаздачу?
  • колькі сродкаў прадугледжана ў рэспубліканскіх і мясцовых бюджэтах на мерапрыемствы Нацыянальнага пляну?
  • дзе шукаць альтэрнатыўныя крыніцы фінансавання?
  • якія высновы з мінулага досведу варта пераняць пры рэалізацыі новага плану?

Падрабязную інфармацыю пра мерапрыемства глядзіце па спасылцы.