Дыскусія “Сістэма адукацыі і мова” у Гомелі

Жыхароў ды гасцей Гомеля запрашаюць абмеркаваць месца беларускай мовы ў сістэме адукацыі.

Калі: 16 верасня, 18:00.
Дзе: арт-прастора “Каўчэг”, Гомель, Перамогі 2а, 2 паверх.

Эксперты Юлія Сівец і Мікола Бянько падзеляцца сваімі думкамі, а таксама абмяркуюць з удзельнікамі і ўдзельніцамі сустрэчы, як пашырыць выкарыстаньне беларускай мовы ў грамадзтве.

Да ўдзелу запрашаюцца ўсе неабыякавыя да тэмы.

Уваход вольны, але патрабуецца папярэдняя рэгістрацыя.

Больш падрабязнасцей па спасылцы.