Дызайнеры і архітэктары! Неверагодная магчымасць – для вас

Праграма “Design Trust Research Fellowship” шукае таленты з усяго свету, каб прапанаваць ім стыпендыю на даследчыя праекты ў галіне архітэктуры і дызайну.

Калі: 2018.
Дзе: Ганконг, Кітай.

Мэта праграмы – падтрымаць арыгінальныя даследчыя праекты ў рэгіёне the Greater Pearl River Delta, а таксама паміж ім і іншымі часткамі свету.

Абраныя кандыдаты змогуць весці незалежныя даследаванні на працягу 3-6 месяцаў. Напрыканцы яны мусяць прадставіць працу (не менш за 5000 слоў) праз платформу M+ і Design Trust’s, а таксама зрабіць лекцыі ў межах публічных праграм музея.

Патрабаванні да кандыдатаў:

  • жаданне весці даследаванні з галіне дызайну і архітэктуры;
  • мець ступень магістра ці кандыдата навук па адпаведнай дысцыпліне / ці ступень бакалаўра і тры гады досведу працы альбо вядзення акадэмічных даследаванняў;
  • валодаць ангельскай мовай;
  • грамадзянства значэння не мае.

Неабходныя дакументы:

  • запоўненая заяўка;
  • CV, у якім неабходна пазначыць атрыманую адукацыю, прафесійны досвед, узнагароды, публікацыі;
  • 2 рэкамендацыйныя лісты (акадэмічны і прафесійны), лісты прымаюцца непасрэдна ад тых, хто іх піша;
  • 3-5 прыкладаў пісьмовых прац (як апублікаваных, так і не).

Усе дакументы неабдна даслаць на е-адрас designfellow@mplus.org.hk.

Фінансавыя ўмовы

Даследчыкі будуць атрымоўваць каля 5150 даляраў штомесяц. Гэтыя грошы пакрываюць выдаткі на вядзенне даследавання і пражыванне. Таксама ёсць магчымасць атрымаць грант на падарожжа да Ганконгу і дадому (каля 1300 даляраў).

Дэдлайн – 24 ліпеня 2017 года.