Дзве вакансіі ў UNICEF Belarus

UNICEF Belarus шукае кандыдатаў на дзве вакансіі – праектны менеджэр (Project Manager) і праграмны асістэнт (Programme Assistant).

Патрабаванні да кандыдатаў:

  • добрае валоданне ангельскай і рускай мовамі;
  • вопыт працы (1 год для праектнага менеджэра і 5 гадоў для праграмнага асістэнта – на адпаведнай занятасці);
  • адпаведная адукацыя (праектны менеджэр – ступень бакалаўра ў галіне адукацыі, аховы здароўя, сацыяльных навук; праграмны асістэнт – скончаная сэрэдняя адукацыя + універсітэцкія/тэхнічныя курсы па накірунках адукацыі, сацыяльных навук альбо аховы здароўя);
  • грамадзянства Беларусі.

Іншыя падрабязнасці, спецыфічныя для кожнай вакансіі, можна знайсці тут (Project Manager) і тут (Programme Assistant).

Падача дакументаў

Заяўка, якая мае быць аформленай на ангельскай мове, павінна ўключаць матывацыйны ліст, CV і форму P11. Дакументы дасылаюцца непасрэдна да Operations Manager, UNICEF Office in Belarus, праз мэйл apodgorodetsky@unicef.org.

Дэдлайн падачы заяўкі – 5 лютага 2017 года.