Дзяржаўнае ўмяшанне ў рыначную дзейнасць: Беларусь

Беларускі офіс Konrad Adenauer Foundation (KAS), разам з Wilfried Martens Centre for European Studies і Еўрапейскім гуманітарным універсітэтам (ЕГУ) запрашаюць на публічную дыскусію “State Intervention into the Market: The Case of Belarus”.

Калі: 16 чэрвеня, 17:30. Дзе: кампус ЕГУ, Вільня, Valakupių g. 5-213.

Разам з удзельнікамі KAS-Martens Centre Discussion Club госці атрымаюць магчымасць пагутарыць аб плюсах і мінусах дзяржаўнага ўмяшання ў рыначную дзейнасць, паразважаць над прыкладамі іншых краін і паспрабаваць суаднесці іх вопыт з сітуацыяй у Беларусі.

У праграме:

  • ключавая прамова Dr Christopher A. Hartwell, кіраўніка Center for Social and Economic Research;
  • дакладненні ад маладых беларускіх экспертаў;
  • дэбаты па мадэлі “fishbowl”, што дазваляе ўсім удзельнікам актыўна ўключыцца ў дыскусію

Удзел бясплатны, але патрабуецца папярэдняя рэгістрацыя.

Па пытаннях рэгістрацыі звяртайцеся да Каццярыны Андронавай andronava.katsiaryna.m14@student.ehu.lt.

Дэдлайн – 13 чэрвеня.

Больш падрабязнасцей па спасылцы.