Дзяржаўныя стыпендыі на навучанне ў Ізраілі

Ізраільскія ўлады абвяшчаюць прыём заявак на стыпендыяльную праграму для партнёрскіх краін.

Віды стыпендый:

  • летнія моўныя курсы (Ulpan);
  • акадэмічны год ці даследванні.

Патрабаванні да кандыдатаў:

  • ступень бакалаўра ці вышэй, добрыя адзнакі;
  • узрост – да 35 гадоў (на пачатак акадэмічнага году)
  • грамадзянства той краіны, ад якой падаецца заяўка;
  • грамадзянства партнёрскай краіны (Беларусь уключна);
  • пасведчанне аб валоданні ангельскай мовай ці іўрытам;
  • адпавядаць акадэмічным патрабаванням абранага ўніверсітэту.

Фінансавыя ўмовы

Стыпендыя пакрывае выдаткі на навучанне, страхоўку цалкам альбо часткова, таксама выдаецца грашовая падтрымка.

Спіс універсітэтаў, якія могуць абіраць кандыдаты, прадстаўлены тут.

Неабходныя  дакументы: 

  1. Заяўка;
  2. Дэтальнае апісанне абранай праграмы і ўніверсітэту;
  3. CV;
  4. Копіі перапіскі з абраным універсітэтам альбо кантакты супервайзера (для постдактарантаў). Не трэба для моўных курсаў;
  5. Пасведчэнне аб сканчэнні вышэйшай (і далей) адукацыі з транскрыптам адзнак, пасведчанні аб рэлевантных тэстах;
  6. Рэкамендацыйныя лісты (мінімум 2);
  7. Фотаздымкі (3);
  8. Пасведчанне аб здароў’і.

Напярэдадні падачы трэбы скантактавацца з Ізраільскай амбасадай і даведацца аб умовах для непасрэдна вашай краіны.

Камплект дакументаў (на ангельскай мове, у трох копіях) трэба падаць у лакальную амбасаду Ізраіля не пазней за 30 лістапада 2016.

Больш падрабязнасцей па спасылцы.