Дзяўчаты ў бізнесе

Жыхарак Брэсцкай і Гродзенскай абласцей запрашаюць прыняць удзел у бясплатным трохдзённым трэнінгу «Асновы бізнесу для жанчын».

Калі і дзе:

21-23 ліпеня – Гродна

24-26 жніўня – Брэст

Арганізатары: Брэсцкі мясцовы фонд рэгіянальнага развіцця ў партнёрстве з установай “Цэнтр дадатковай адукацыі дарослых “Студыя карысных кампетэнцый”” (г. Гродна) з прыцягненнем лепшых экспертаў з рэгіёну. Трэнінгі праводзяцца пры падтрымцы Кансультатыўнай праграмы IFC «Паляпшэнне Інвестыцыйнага Клімату ў Беларусі».

У праграме:

  • Сустрэчы з паспяховымі жанчынамі, якія вядуць свой бізнэс, і прадстаўнікамі бізнесу, якія кансультуюць міжнародныя арганізацыі;
  • Магчымасць задаць свае пытанні наконт таго, як пачаць свой бізнэс, намацаць сваю нішу на сучасным рынку, як зарэгістраваць прадпрыемства, дзе знайсці інвестыцыі пад стварэнне ўласнай справы, як пісьменна скласці бізнэс-план;
  • Сустрэчы з аднадумцамі, якія таксама як і Вы хочуць быць паспяховымі ў сваім бізнэсе.
  • Тэмы: развіццё стартапаў (новых бізнэсаў), продаж і праца з пярэчаннямі, эфектыўныя камунікацыі, кіраванне часам, правядзенне перамоваў.
  • Выступленні-кансультацыі экспертаў па наступных напрамках:
  1. аналіз канкурэнтнага асяроддзя і даследаванне рынкаў збыту, фінансавае
  2. планаванне,
  3. бухгалтарскі ўлік і падаткі, складанне бізнес-плана (формы і прыклады),
  4. юрыдычныя аспекты стварэння свайго бізнесу, дакументаабарот у арганізацыі,
  5. патрабаванні аховы працы,
  6. кіраванне персаналам, маркетынгавая актыўнасць.

Патрабаванні да кандыдатак:

  • прынаслежнасць да Брэсцкай вобласці ці Гродзенскай вобласці;
  • мара (рэалізаваная ці яшчэ не) адкрыць сваю справу;
  • гатоўнасць прыняць удзел ва ўсіх трох днях трэнінгу.

Фінансавыя ўмовы:

Удзел у праграме бяспланы. Іншагароднім удзельніцам забяспечваецца праезд і пражыванне (колькасць аплачаных месцаў для іншагародніх удзельніц абмежавана). Для удзельніц трэнінгаў прадугледжаны абед і кава-паўзы.

Дэдлайн падачы заяўкі – 15 ліпеня.

Кантактная інфармацыя:

E-mail: brest.grodno.training@gmail.com

Тэл. +375 33 902 00 04, +375 29 535 91 91

Больш інфармацыі на старонцы праграмы.