Дзе шукаць вірусныя інфанагоды і ствараць мемы? Лекцыя ад прафесіянала

Цэнтр падрыхтоўкі медыяспецыялістаў “Медыятрэнер” запрашае блогераў і тых, хто займаецца вядзеннем акаўнтаў арганізацый у сацсетках ды прасоўваннем кантэнту медыяў, на інтэрактыўную лекцыю Паўлюка Быкоўскага “Як ставараць вірусны (віральны) кантэнт”.

Калі: 10 кастрычніка з 18:30 да 20:00.
Дзе: Мінск, вуліца Кастрычніцкая, 16. Кавярня “Каўка”.

На лекцыі вас навучаць упакоўваць навіны ў вірусныя адзежы, ствараць клікабельныя загалоўкі і не атрымліваць скаргі на Clickbait.

Вы даведаецеся:

  • што такое віральны (вірусны) кантэнт і матрыца STEPPS;
  • пра вобразы, асацыяцыі, стэрэатыпы, страхі як інструменты віруснага SMM-маркетынгу;
  • калі працуе і калі не працуе інтрыга ў пастах і загалоўках;
  • якія тэмы прыдатныя для стварэння віруснага кантэнту;
  • пра вірусныя інфанагоды, упакоўку навіны ў вірусныя адзежы;
  • як ствараць вірусныя загалоўкі і не атрымаць скаргі на Clickbait;
  • як уцягваць карыстальнікаў ў розныя фарматы матэрыялаў;
  • якія персанажы з’яўляюцца віруснымі;
  • як правесці флэшмоб у Twitter і стварыць новыя каштоўнасці за кошт сеткавых эфектаў;
  • як ставараць мемы і канвертаваць іх у грошы;
  • пра ролю коцікаў і мі-мі-мі;
  • як працуюць правакацыйныя публікацыі.

Лекцыя будзе пабудаваная на спалучэнні тэарэтычных і практычных аспектаў.

Колькасць удзельнікаў абмежаваная. Набыць квіток можна тут – ад 6 да 10 рублёў.

Пра лектара

Паўлюк Быкоўскі – медыяэксперт, вядоўца папулярнага курсу “Сацыяльныя сеткі і месэнджары – платформа для СМІ” ў Беларускай асацыяцыі журналістаў і “Асэнсаванае жыццё і праца ў сацыяльных сетках” ў Еўрапейскім каледжы liberal arts у Беларусі (ECLAB). Лаўрэат прэміі “Dot-Журналистика” ў 2012-2014, 2016 гадах.

Па ўсіх пытаннях адносна адукацыйных курсаў і лекцый звяртайцеся на е-адрас medyjatrener@gmail.com