Дзе знайсці фінансаванне на праекты і… сустрэць Лявона Вольскага

7 ліпеня ў межах адукацыйнай праграмы ад краўдфандынгавай пляцоўкі Ulej.by адбудзецца публічная сустрэча “Падыходы да краўдфандынгу вашых праектаў: раскрытыя кейсы ў жывой размове”.

Дакладны час – 19:00. Лакацыя – Корпус 8 (вуліца машэрава, 9, Мінск).

Сустрэча будзе ўтрамліваць 100% практычнага досведу людзей, якія паспяхова правялі свае кампаніі. Яна арыентавана на тых, хто спрабуе зразумець, што такое краўдфандынг, хто шукае фінансы для сваіх праектаў.

Запрошаныя спікеры:

  • Марыя Шарый – удзельніца музычнага праекту “Стары Ольса”, які сабраў на амерыканскай пляцоўкі Kickstarter 29 890 $;
  • Лявон Вольскі – (сорам не ведаць:) музыкант, які самастойна збірае сродкі на новы альбом праз асабісты сайт www.lavonvolski.com;
  • Марта Чарнова – дызайнерка, суаўтарка праекту Heta Belarus Dzietka!, што сабраў на беларускай пляцоўцы 151 900 000 б.р.

Асноўныя пытанні сустрэчы:

  • як рэалізаваць паспяховую краўдкампанію за акіянам;
  • як паставіць рэкорд у беларускім краўдфандынгу;
  • краўдфандынг уласнымі сіламі: колькі трэба часу і высілкаў.

Уваход вольны.

Мерапрыемства ў  facebook и vkontakte.