Дзе знайсці выніковасць: семінар у Мінску

Міжнародны кансорцыюм “ЕўраБеларусь” запрашае актывістаў і лідараў беларускіх недзяржаўных грамадскіх арганізацый, ініцыятываў і праектаў прыняць удзел у адмысловым семінары.

Тэма – “Адвакацыя і уплыў на прыняцце рашэнняў у дзейнасці грамадскіх актараў: у пошуках выніковасці”.

Семінар адбудзецца 4-5 снежня ў Мінску.

Аспекты, якія плануецца закрануць у межах семінара:

  • сацыяльны капітал арганізацыі – разуменне і магчымасці росту;
  • адвакацыя як тэхналогія прасоўвання грамадскіх інтарэсаў;
  • сродкі і абмежаванні адвакацыйнай грамадскай дзейнасці ва ўмовах Беларусі;
  • што, як і навошта дасягаць грамадскім актарам ва ўплыве на сектарныя палітыкі (сацыяльная, адукацыйная, экалагічная і інш.);
  • інфармацыйная прастора як патэнцыял пашырэння магчымасцей уплыву і выхаду на шырокія мэтавыя групы.

Удзельнікі сустрэнуцца з экспертамі і падыскутуюць з вядомымі прадстаўнікамі грамадскага сектару Беларусі, разгледзяць канкрэтныя прыклады адвакацыйнай і полісі-арыентаванай дзейнасці, выпрацуюць перспектыўныя планы па ўдасканаленні ўласных арганізацый грамадзянскай супольнасці.

Каб далучыцца да каманды ўдзельнікаў, неабходна запоўніць анкету-заяўку. Колькасць месцаў абмежаваная.

Фінансавыя ўмовы

Арганізатары забяспечваюць асноўныя выдаткі на правядзенне мерапрыемства (пражыванне, харчаванне, праезд).

Дэдлайн – 25 лістапада 2015 г.

З усімі пытаннямі можна звяртацца на адрас eurobelarusNGO@gmail.com.