Дзень Эксперта: Віцебск edition

Майстар-класы, парады ад бізнесменаў, прызы — Віцебск запрашае на Дзень Эксперта.

Калі: 13 траўня 2017 года.
Дзе: Віцебск, пр-т. Маскоўскі, 72Б, аўд. 201 (4-ы корп. Віцебскага дзяржаўнага тэхналагічнага універсітэта)

Сталічныя бізнес-эксперты будуць даваць індывідуальныя кансультацыі віцебскім прадпрымальнікам, удзельнікам Стартап-школы і спецыялістам у розных галінах, якія плануюць запусціць свой бізнэс. Акрамя таго, удзельнікаў чакаюць майстар-класы, прызы і шмат нэтворкiнга.

Вось толькі некаторыя з тых экспертаў, хто падзеліцца сваімі ведамі і досведам:

  • Максім Крывашэеў, заснавальнік аконнай кампаніі, відэастудыі і кіраўнік праектаў ў сетцы MarketingTime;
  • Кірыл Валошын, прадпрымальнік, інвестар, сузаснавальнік tut.by, hoster.by, Café Netto і іншых кампаній;
  • Вадзім Тытоў, СЕО інфармацыйнага партала па нерухомасці «Новостройки Беларуси».

Арганізатары: Віцебскі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт у партнёрстве з грамадскім аб’яднаннем «Таварыства садзейнічання інавацыйнаму бізнэсу» (ОСИБ), у рамках праекта «Стварэнне ўстойлівай инфаструктуры для падтрымкі развіцця стартапаў і малога бізнесу ў рэгіёнах Беларусі» (ОСИБ пры падтрымцы USAID).

Удзел у Дні Эксперта бясплатны, але абавязкова папярэдняя рэгістрацыя.

Больш падрабязнасцей па спасылцы.