“Дзень магістра” ад ЕГУ

8 чэрвеня Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт (ЕГУ) ладзіць у Мінску «Дзень магістра» – бясплатны адукацыйны варкшоп для студэнтаў старэйшых курсаў універсітэтаў, асоб з вышэйшай адукацыяй і ўсіх зацікаўленых у атрыманні магістарскай адукацыі.

Удзельнікі мерапрыемства змогуць пазнаёміцца ​​як з магістарскімі праграмамі ЕГУ, іх выкладчыкамі і асаблівасцямі навучальных планаў, ліберальнай мадэллю навучання, так і з навуковымі і прафесійнымі перспектывамі, якія адкрываюцца перад будучымі магістрантамі.

Важна! Для рэгістрацыі на «Дзень магістра» з ЕГУ націсніце тут.

Праграма «Дня магістра» з ЕГУ ўключае прэзентацыі даследаванняў супольнасці магістрантаў ЕГУ, а таксама сустрэчы з выкладчыкамі і супрацоўнікамі адміністрацыі, якія падрабязна раскажуць пра паступленне на магістарскія праграмы.

У 2019 годзе ЕГУ праводзіць набор на магістарскія праграмы:

  • «Візуальная пластыка» (магістр мастацтваў, 2 гады)
  • «Публічная палітыка» (магістр сацыяльных навук, 1.5 года)
  • «Развіццё культурнай спадчыны» (магістр гуманітарных навук, 1.5 года).

Навучанне праходзіць у смешаным (blended) фармаце і ўключае 5 тыднёвых сэсій штогод у Вільні і дыстанцыйнае навучанне. Сэсіі праходзяць у навучальным корпусе ЕГУ ў Старым горадзе Вільні.

8 чэрвеня з 11 да 15 гадзіны «Дзень магістра» з ЕГУ ў Мінску пройдзе ў адукацыйным цэнтры «Прапілеі» па адрасе вул. Чэхава 3 (ст.м. Маладзёжная).

Грамадзяне і сталыя рэзыдэнты Беларусі, якія паступаюць ў магістратуру ЕГУ могуць прэтэндаваць на атрыманне 50% і 100% грантаў на пакрыццё кошту навучання на падставе партфоліё.

Кансультацыі тых, хто паступае ў магістратуру ЕГУ праводзяцца па эл. пошце recruitment @ ehu.lt, Skype: QuestionEHU ды тэлефоне +370 5 2639650.