Eclab запрашае пазнаёміцца

25 жніўня (чацвер) праект нефармальнай адукацыі «Еўрапейскі каледж Liberal Arts у Беларусі» (ECLAB) запрашае на «Дзень адкрытых дзвярэй». Пачатак а 19:00.

На імпрэзе вы зможаце падрабязней даведацца пра ECLAB, пра канцэнтрацыі (кірункі), якія будуць прадстаўленыя ў гэтым навучальным годзе, пра спецыфіку навучання паводле мадэлі Liberal Arts, пра тое, як стаць студэнтам ECLAB, і шмат іншага.

Акрамя гэтага, выпускнікі ECLAB прэзентуюць другі нумар штогадовага часопіса «Е.NOTE», куды ўвайшлі найлепшыя эсэ і праекты студэнтаў і выпускнікоў каледжа.

У Вас таксама будзе час задаць усе пытанні пра ECLAB, якія вас цікавяць.

У «Дні адкрытых дзвярэй ECLAB» возьмуць удзел:

  • Аляксандр Адамянц – кіраўнік праекта,
  • Вольга Шпарага – кіраўніца канцэнтрацыі «Сучаснае грамадства, этыка і палітыка»
  • Аляксей Братачкін – кіраўнік канцэнтрацыі «Публічная гісторыя»
  • Вольга Раманава – кіраўніца канцэнтрацыі «Масавая культура і медыя»
  • Канстанцін Ткачоў – кіраўнік канцэнтрацыі «Інтэрнэт і грамадства»
  • Аксана Жгіроўская і Валянціна Мароз – кіраўніцы канцэнтрацыі «Сучаснае мастацтва і тэатр».
  • А таксама выкладчыкі і выпускнікі каледжа.

Уваход вольны.

Падзея ў Facebook