Эфектыўная прэс-служба – адукацыйны курс ад БАЖ
- 30.08.2018
- Трэнінгі
- журналісты, піяр-спецыялісты, прэс-сакратары
- Вільня, Мінск
- 15 верасня - 27 кастрычніка 2018
- беларуская, руская
- 11.09.2018
- baj.by
БАЖ запрашае на курс па сувязях з грамадскасцю – майстар-класы і сустрэчы са спецыялістамі ў галіне піяру і SMM.
Калі: 15 верасня – 27 кастрычніка 2018.
Дзе: Мінск, Вільня.
Што будуць ведаць слухачы:
- З чаго пачынаецца прэс-служба, як яна выбудоўваецца і як эфектыўна кіраваць ёй;
- Якую інфармацыю СМІ будуць чакаць і з задавальненнем выкарыстоўваць;
- У якім выпадку правесці прэс-канферэнцыю, а ў якім круглы стол ці медыя-сняданак;
- Якія «фішкі» дазволяць стаць самымі запамінальнымі пад час удзелу ў публічнай дыскусіі ці асабістага выступлення на публічным мерапрыемстве;
- Чаму стратэгічнае планаванне інфармацыйнай дзейнасці дапамагае хутка арыентавацца;
- Як крок за крокам ствараць брэнд сваёй арганізацыі.
Асноўны трэнер — PR-спецыяліст Аляксандр Люшкевіч.
Каму будзе цікава?
Прэс-сакратарам і супрацоўнікам прэсавых службаў, журналістам, якія працуюць у галіне камунікатыўных адносін з грамадствам.
Удзел у курсе бясплатны, але колькасць удзельнікаў абмежаваная.
Дэдлайн падачы заяўкі – 11 верасня, 23:59.
Больш падрабязнасцей па спасылцы.
Глядзіце таксама: