Эка-валанцёрскі год чакае ў Хановеры

“Фіяльта” запрашае на доўгатэрміновы валанцёрскі праект ў нямецкую арганізацыю  JANUN e.V.

Перыяд – снежань 2016 – лістапад 2017 гадоў. Лакацыя – Хановер, Нямеччына.

Валанцёр з Беларусі і валанцёр з Сербіі змогуць стаць часткай каманды JANUN e.V. і паўдзельнічаць ў распрацоўцы праектаў на тэму “Навучанне дзяцей у галіне аховы навакальнога асяроддзя”, а таксама планаванні міжнародных праграм і абменаў для моладзі.

Апроч гэтага, валанцёрскі праект будзе скіраваны на ўмацаванне супрацоўніцтва паміж грамадскімі арганізацыямі Беларусі, Сербіі, Нямеччыны. Падчас праекту валанцёры змогуць дакументаваць распрацаваныя методыкі з галіне экалагічнай адукацыі як на нямецкай, так і роднай мове для наступнага распаўсюду і выкарыстання гэтых метадаў.

Патрабаванні да кандыдатаў:

  • узрост – ад 18 да 30 гадоў;
  • актыўны чалавек, якому падабаецца працаваць з дзецьмі і моладдзю;
  • адказнае стаўленне да працы і эмацыйная ўстойлівасць, жаданне працаваць у камандзе;
  • цікавасць да экалогіі і аховы наваколля;
  • пажадана – валоданне нямецкай мовай.

Фінансавыя ўмовы

Валанцёру аплочваюцца ўсе выдаткі на пражыванне, харчаванне, забяспечваецца медыцынскай страхаванне. Цалкам кампенсуюцца выдаткі на візу, праезд – у межах вызначанай для кожнай краіны сумы.

Як падацца

Для ўдзелу ў праграме неабходна адправіць кароткі матывацыйны ліст i CV на е-адрас buero@janun-hannover.de.

Дэдлайн – 1 лістапада 2016 года.