Эка-заняткі для самых маленькіх

Рэспубліканскі цэнтр інавацыйнай і тэхнічнай творчасці сумесна з Цэнтрам экалагічных рашэнняў запускаюць новую адукацыйную праграму «Эка-start UP: тэхналогіі ўстойлівага развіцця» для самых маленькіх.

Для каго заняткі? Для дзетак ад 6 да 10 гадоў.

Што яны будуць рабіць?

  • імкнуцца развіваць эка-дружны лад жыцця;
  • з дапамогай інтэрактыўных гульняў пазнаваць усю праўду пра энергазберажэнне і бяспечны транспарт, пра водныя рэсурсы і забруджванне паветра, пра адкіды, сартаванне смецця і шмат чаго іншага;
  • на майстар-класах спазнаюць, ці могуць цацкі быць бяспечнымі, як пашыць шматразовую сумачку сваімі рукамі і як выгадаваць “эка-гародзік на падваконні”;
  • наведваць тэматычныя выставы, хадзіць на экскурсіі па эка-сцежках і ладзіць пікнікі на свежым паветры.

Калі будуць праходзіць заняткі? Аўторак, пятніца 17.00-18.30, 18.30-20.00; субота 15.00-17.00

Колькі гэта каштуе? Цалкам бясплатна

Дзе будуць праходзіць заняткі? г. Мінск, вул. Славінскага, 12

Калі пачынаюцца заняткі? 19 верасня

З кім і як звязацца? Можна тэлефанаваць: +375 297857268 (Паліна) і пісаць: pavlina.shishkanova@gmail.com, https://vk.com/the_cricket_on_the_hearth