Эканамічная геаграфія: узмацніць веды падчас летняй школы ў Італіі

Gran Sasso Science Institute (GSSI), Аб’яднанне сацыяльных навук, сумесна з Regional Science Association International (RSAI) запрашаюць дакатарантаў 2-3 гадоў навучання на летнюю школу па прасунатай эканамічнай геаграфіі.

Калі: 2-8 ліпеня 2017 года.
Дзе: Л’Акуйла, Італія.

Колькасць стыпендый: 10.

Што прапануюць: інтэнсіўны тыдзень заняткаў, паглыбленае вывучэнне прасторавага аналізу і эканамічнай геаграфіі, лекцыі па метадах навуковай працы, семінары па напісанню тэзісаў і гэтак далей. Працоўная мова – ангельская.

Фінансавыя ўмовы

Арганізатары забяспечваюць ўдзельнікаў бескаштоўным жыллём і харчаваннем, а таксама пакрываюць выдаткі на праезд (да 500 еўра для Беларусі).

Неабходныя дакументы:

  • CV;
  • назва дыпломнай працы і рэферат (1500 слоў);
  • рэкамендацыйны ліст ад Ph.D. ці супервайзера.

Дэдлайн падачы заяўкі – 27 сакавіка 2017 года. Дакументы трэба даслаць на паштовую скрыню  socialsciencesgssi@gmail.com (назва ліста “Application RSAI-GSSI Summer School”).

Больш падрабязнасцей па спасылцы.