Эразмус+ у Македоніі: правы чалавека

Двух моладзевых працаўнікоў з Беларусі запрашаюць на міжнародную праграму па правах чалавека для нацыянальных меншасцяў.

Калі: 11-19 траўня 2019.
Дзе: Македонія, Струга.

Трэнінг мае мэты:

  • павысіць дасведчанасць па пытаннях нацыянальных меншасцяў;
  • палепшыць адукацыю па правах чалавека на мясцовым і нацыянальным узроўні;
  • перавесці тэарэтычныя веды ў канкрэтных дзеянні.

Патрабаванні да кандыдатаў:

  • узрост ад 18 гадоў;
  • досвед працы з моладдзю (моладзевыя працаўнікі, моладзевыя лідары, моладзевыя актывісты);
  • імкненне атрымаць канкрэтныя навыкі з іх прымяненнем на практыцы;
  • валоданне ангельскай мовай на камунікацыйным узроўні;
  • вітаецца – наяўнасць валанцёрскага досведу у фондзе “Добрая воля” / РГА “Надзея дзецям».

Фінансавыя ўмовы

Выдаткі на дарогу, пражыванне і харчаванне аплочваюцца арганізатарам. Рэгістрацыйный ўнёсак – 30 еўра + 20 еўра аплата за курс.

Дэдлайн падачы заяўкі – 22 сакавіка.

Больш падрабязнасцей тут.