Эразмус+ у Партугаліі “Усе адрозныя – усе роўныя”

Калі: 23-29 чэрвеня 2019

Дзе: Albergaria-a-Velha, Aveiro, Партугалія (70 км ад Порта)

Для каго: моладзь 16-30 год (5 чалавек) \ 1 лідар 18+

Выдаткі на дарогу, пражыванне і харчаванне аплочваюцца арганізатарам.

Каб падацца на абмен, трэба запоўніць анкету да 25 сакавіка +  падпісацца на суполку ў VK або ў facebook.

Кароткае апісанне праекта

Праект фінансуецца са сродкаў Еўракамісіі праз праграму “Эразмус+”.

У моладзевым абмене бяруць удзел 42 маладыя асобы з 6 крінаў Еўропы.

Ідэя гэтага праекта ўзнікла ў сувязі з існаваннем вялікай цыганскай супольнасці ў Albergaria-a-Velha, дзе існуе рызыка дыскрымінацыі ў адносінах да гэтай этнічнай меншасці.

Асноўнай тэмай праекта з’яўляецца сацыяльная ізаляцыя і адсутнасць талерантнасці ў непасрэдных адносінах з прадстаўнікамі нац.меншасцяў. Праект падкрэслівае патрэбу ў адукацыі адносна талерантнага стаўлення і інклюзіўных паводзінаў. Сацыяльная інтэграцыя і разнастайнасць з’яўляецца шматвектарнай тэмай і яе прасоўванне з’яўляецца вельмі складаным, таму гэта з’ява павінна быць прааналізавана ў розных кантэкстах.

Больш падрабязны расклад і апісанне праекта будуць адасланыя адабраным удзельнікам.

МЭТЫ праекта:

– Стварэнне мастоў паміж моладдзю з ліку этнічных меншасцяў і іншых маладых людзей

– Паменшыць дыскрымінацыю, сацыяльныя і культурныя бар’еры;

– Пашырэнне ведаў сярод маладых людзей аб міжкультурнай разнастайнасці;

– Садзейнічаць супрацоўніцтву паміж маладымі людзьмі з розных сацыяльных груп, якія падтрымліваюць сацыяльную інтэграцыю.

Канкрэтныя задачы:

– пашырэнне ведаў аб сацыяльных праблемах і патрэбах моладзі з ліку этнічных меншасцяў;

– прасоўваць новыя метады сацыяльнай інтэграцыі для этнічных меншасцяў праз нефармальную адукацыю;

– папулярызацыя сацыяльных каштоўнасцяў, такіх як талерантнасць і павага да іншых, пасродкам інклюзіўных практык;

– садзейнічаць сацыяльнай інтэграцыі і ўдзелу маладых людзей з этнічныя меншасці ў грамадстве;

– садзейнічаць міжкультурнаму дыялогу і супрацоўніцтва паміж еўрапейскімі арганізацыямі.

Калі і дзе?

Праект адбываецца паміж 2329 чэрвеня 2019 (першы і апошні дзень на прыезд\ад’езд)

Падрыхтоўчая сустрэча арганізацый (APV) 16-17 красавіка. У ёй павінны ўзяць удзел 2 чалавекі (лідар + 1 удзельнік) ад кожнай групы.

Дзе: мясцовасць Albergaria-a-Velha, каля горада Aveiro у Партугаліі (прыблізна 280 км ад Лісабона і за 70 км ад Порта, з прамымі чыгуначным транспартам да Aveiro).

Чытай апісанне мясцовасці.

Профіль удзельнікаў:

Мы шукаем 5 маладзёнаў 16-30 год і аднаго лідара 18+,

-якія маюць дачыненне да тэмаў праекта,

-валодаюць ангельскай мовай на камунікацыйным узроўні.

-вітаецца жаданне\ наяўнасць валанцёрскага досведу у фондзе “Добрая воля”\ РГА “Надзея дзецям». (Каб стаць валанцёрам, запоўніце анкету.)

– перавага аддаецца ранейшым заяўкам, а таксама гатовым прымаць удзел у падрыхтоўчай сустрэчы.

Умовы ўдзелу:

-Выдаткі на дарогу (ад Польшчы), пражыванне і харчаванне аплочваюцца арганізатарам.

-рэгістрацыйны ўнёсак – 40 еўра

– Максімальная сума транспартных выдаткаў – 360 еўра.

20,00 € – праезд ад аэрапорта да месца правядзення. Гэты транспарт забяспечваецца з дапамогай арганізатара (цана вылічваецца з агульнай сумы на праезд).