Эразмус+ запрашае моладзевых працаўнікоў у Іспанію

Эразмус+ шукае кандыдатаў да ўдзелу ў трэнінгу Мастацтва ў гарадзкой прасторы як сродак для ўдзелу моладзі ў грамадзкім жыцці”, які пройдзе з 20 па 26 траўня ў м. Пеньяранда-дэ-Бракамонтэ (каля горада Саламанка, Іспанія). Для ўдзелу будуць абраныя 2 кандыдаты.

Мэты праекта:

  • развіваць творчае пачуццё моладзевых працаўнікоў;
  • растлумачыць, як выкарыстоўваць мастацтва для адукацыйных мэтаў;
  • уключаць мастацтва ў паўсядзённую працу з моладдзю.

Удзельнікі будуць вывучаць:

  • мастацкія адукацыйныя інструменты;
  • метады вулічнай адукацыі (Street education) праз мастацтва;
  • творчую дынаміку і заахвочванне матывацыі маладых людзей.

Патрабаванні да кандыдатаў:

  • займацца моладзевай працай у галине, якая адпавядае тэме праекта;
  • узрост – 18+;
  • валодаць ангельскай мовай на камунікацыйным узроўні.

Фінансавыя ўмовы:

Для ўдзелу неабходна заплаціць рэгістрацыйны ўнёсак – 40 еўра. Выдаткі на дарогу, пражыванне і харчаванне аплочваюцца арганізатарам.

Як падацца:

Неабходна запоўніць анкету па спасылцы. Дэдлайн – 17 лютага.

Больш інфармацыі пра трэнінг можна знайсці тут.