Эйфель чакае студэнтаў-замежнікаў

Міністэрства замежных спраў Францыі прапануе штогадовую стыпендыю Эйфеля для міжнародных студэнтаў.

Стыпендыя прызначана для атрымання магістарскай ступені альбо правядзення даследванняў у партнёрстве з замежнымі інстытутамі.

Патрабаванні да кандыдатаў:

  • любое грамадзянства, апроч французскага;
  • максімальны узрост: 30 гадоў — для магістрантаў, 35 — для PhD-даследчыкаў;
  • быць студэнтам аднаго з французскіх універсітэтаў;
  • не мець фінансавай падтрымкі іншых інстытуцый;
  • добрае валоданне мовай, адпаведнай курсу навучання;
  • студэнты, якія плануюць вучобу за мяжой, маюць перавагу перад тымі, хто ўжо жыве ў Францыі.

Працягласць навучання:

  • 12 або 24 месяцы — у магістратуры;
  • 10 месяцаў — для даследванняў.

Фінансавыя ўмовы

Стыпендыя для студэнтаў магістратуры складае 1 031 еўра, для PhD-даследчыкаў — 1 400 еўра. Акрамя гэтага, кампенсуюцца выдаткі на падарожжа дадому, медыцынскае страхаванне і культурныя актыўнасці.

Падаваць заяўку маюць права толькі французскія ВНУ.

Дэдлайн — 9 студзеня 2016 г.

Глядзіце таксама: