Эйфель зноў запрашае замежных студэнтаў

Міністэрства замежных спраў Францыі абвяшчае штогадовы прыём заявак на ўдзел у стыпендыяльнай праграме для магістратуры і аспірантуры.

Спецыяльнасці: матэматыка, прыродазнаўчыя навукі, камунікацыя, інфармацыйныя тэхналогіі, менеджмент, эканоміка, права і паліталогія.

Працягласць навучання:

  • 12 альбо 24 месяцы – у магістратуры;
  • 10 месяцаў – для даследванняў.

Патрабаванні да кандыдатаў:

  • любое грамадзянства, апроч французскага;
  • максімальны узрост: 30 гадоў – для магістрантаў, 35 – для PhD-даследчыкаў;
  • быць студэнтам аднаго з французскіх універсітэтаў;
  • не мець фінансавай падтрымкі іншых інстытуцый;
  • добрае валоданне мовай, адпаведнай курсу навучання;
  • студэнты, якія плануюць вучобу за мяжой, маюць перавагу перад тымі, хто ўжо жыве ў Францыі.

Фінансавыя ўмовы

Стыпендыя для студэнтаў магістратуры складае 1 181 еўра, для PhD-даследчыкаў – 1 400 еўра. Акрамя гэтага, кампенсуюцца выдаткі на падарожжа дадому, медыцынскае страхаванне і культурныя актыўнасці.

Падаваць заяўку маюць права толькі французскія ВНУ.

Дэдлайн падачы заяўкі – 6 студзеня 2017.

Больш падрабязнасцей па спасылцы.