English Speaking BOSS: не забыць і развіць

БАСС распачынае новы сезон сустрэч у клубе “English speaking Boss“.

Сустрэчы будуць адбывацца кожную нядзелю а 18:00. Першая ўжо 20 сакавіка.

Лакацыя – Мінск, вуліца Старынаўская, 15.

Да ўдзелу запрашаюцца студэнты і выпускнікі ВНУ, якія валодаюць мовай на ўзроўні Intermediate, жадаюць яе не забыць і развіць далей.

Вас чакаюць:

  • яскравыя заняткі;
  • новыя актуальныя тэмы;
  • духмяныя кава-паўзы;
  • новый сябры і карысныя кантакты.

“English Speaking Boss – гэта клуб, дзе няма стандартных заняткаў, абавязковага дамашняга задання, перманентна высокай аплаты. Тэматыка сустрэч залежыць ад перавагаў удзельнікаў.

Фінансавыя ўмовы

Удзел бясплатны, але вітаецца арганізацыйны ўнёсак на арэнду памяшкання і кава-паўзы памерам 40 тысяч рублёў за сустрэчу.

Запісацца на сустрэчу можна тут.

Дэдлайн – 18 сакавіка 2016 года.