Erasmus+: два гады фізічных даследаванняў у Гішпаніі, Францыі і Італіі

Erasmus + прапануе двухгадовыя стыпендыі на навучанне па праграме Erasmus Mundus Joint Master Degree programme in Nuclear Physics (NuPhys, 120 ECTS) у Гішпаніі, Францыі і Італіі.

Калі: 2018 – 2020.

Праграма распрацавана кансорцыўмам з 8 універсітэтаў у Гішпаніі, Францыі і Італіі, з удзелам 16 даследчых інстытуцый – асацыяваных партнераў у Гішпаніі, Італіі, Нямеччыне, Францыі і Швейцарыі (CERN).

Двухгадовая праграма забяспечвае квалiфiкацыю высокага ўзроўню ў галiне ядзернай фізікі – радыялогіі, медыцынскай фізікі, ядзерных заводаў, квантавай механікі і інш. З падрабязнай праграмай можна пазнаёміцца тут.

Стыпендыi падзяляюцца на 2 групы:

  • для краiн-партнёраў (усе, акрамя краiн ЕС, Iсландыi, Македонii, Нарвегii, Лiхтэнштэйна, Турэччыны);
  • мэтанакiраваныя краiны (ЕС + выключэннi з пункту 1).

Патрабаванні да кандыдатаў:

  • кандыдаты на стыпендыю павiнны скончыць першую ступень навучання (бакалаўрыят) у адпаведнай галіне (фізіка; таксама будуць разгядацца выпускнікі такіх спецыяльнасцей, як хімія, інжынерыя, прыкладная матэматыка і інш.);
  • выдатнае валоданне ангельскай мовай (TOEFL 78, IELTS 6.0, Cambridge International Examinations 72).
  • студэнты, якiя ўжо мелi cтыпендыяльную падтрымку ад EMMC, не могуць разглядацца як кандыдаты на далейшую падтрымку;
  • студэнты, якiя атрымаюць стыпендыi ад EMMC, не змогуць атрымаць iншыя стыпендыi ад iнстытуцый ЕС;
  • стыпендыi EMMC выдаткоўваюцца толькi на поўны перыяд навучання.

Фінансавыя ўмовы

Стыпендыя цалкам пакрывае семестравыя ўнёскі, выдаткі на транспарт, жыллё. Да таго ж выплочваецца штомесячная стыпендыя

Як падацца

Пакет дакументаў складаецца з наступнага:

  • запоўненай аплiкацыйнай формы;
  • копiі пашпарту;
  • сертыфiкаваных копiй пасведчання бакалаўра на ангельскай мове;
  • сертыфiкаванай копii адзнак на ангельскай мове;
  • фотаздымка;
  • CV;
  • сертыфiкаванай копii пасведчання аб узроўнi валодання ангельскай мовай;
  • матывацыйнага ліста;
  • рэкамедацыйныя лісты;
  • іншыя дакументы, якія пацвярджаюць выдатныя даследчыя навыкі.

Заяўка падаецца анлайн, праз аплікацыйную сістэму кардынуючай інстытуцыі (University de Seville). У заяўке трэба адзначыць, што вы з’яўляецеся кандыдатам на стыпендыю. Больш пра працэдуру можна даведацца тут.

Дэдлайн – 19 студзеня 2018 года.

Больш падрабязнасцей па спасылцы.