Erаsmus плюсуе ў БДУ

З 1га кастрычніка БДУ абвяшчае конкурс грантаў на навучанне ў адным з партнёрскіх універсітэтаў Еўразвязу.

Да ўдзелу запрашаюцца

  • студэнты (акрамя першага і апошняга курсаў);
  • магістранты (1 год навучання);
  • аспіранты (1 і 2 год навучання).

Патрабаванні:

  • сярэдні бал — не менш за 7;
  • валоданне замежнай мовай згодна з патрабаваннямі гасцявога ўніверсітэта;
  • не мець акадэмічных і фінансавых запазычанасцей.

Спіс лакацый для навучання па абмене можна адшукаць тут.

Пасля выбару ўніверсітэта неабходна сабраць наступны пакет дакументаў:

  • анкету навучэнца, якую трэба падпісаць у намесніка дэкана і каардынатара па Эразмусу;
  • план навучання ў гасцявой вну, дзе ўказваюцца запланаваныя курсы, дысцыпліны, крэдыты (падпісваецца на факультэце);
  • акадэмічную даведку за ўвесь перыяд навучання (аспіранты рыхтуюць CV);
  • дакумент, які падцвярджае ўзровень валодання замежнай мовай (сертыфікат/даведка ад выкладчыка);
  • матывацыйны ліст;
  • для аспіранта: ліст ад універсітэта, які прымае.

Усе дакументы на рускай мове неабходна даслаць на электронны адрас gonchar@bsu.by альбо прынесці ў аддзел міжнароднага супрацоўніцтва (вул. Ленінградская, 20, пакой 407).

Этапы конкурсу на навучанне ў веснавым семестры 2015-2016 навучальнага года:

  • 1-15 кастрычніка, да 15.00 — падача конкурсных заявак;
  • 16-20 кастрычніка, да 15.00 — разгляд заявак камісіяй;
  • 22 кастрычніка, да 15.00 — абвяшчэнне вынікаў.

Дэдлайн — 15 кастрыніка.

Падрабязнасці шукайце па спасылцы.