Erasmus+ у Славеніі

Моладзевы абмен «Як выжыць у рэальным жыцці?» — гэта выдатная магчымасць для маладых людзей набыць больш арганізатарскіх навыкаў, навыкаў працы у групе, навучыцца метадам нефармальнай адукацыі/ ацэнкі сваіх дасягненняў.

Калі: 25 лютага – 2 сакавіка 2019.
Дзе: Idrija, Славенія.

Арганізатары абяцаюць, што гэты абмен падрыхтуе ўдзельнікаў да ўмоваў «21-га стагоддзя» – так, што яны будуць у стане вырашаць складаныя задачы цяпер і ў будучыні. Асаблівая ўвага будзе надаваца кампетэнцыям крытычнага мыслення, камунікацыі, супрацоўніцтва, творчасці і інавацый.

Арганізатарамі раскрыта частка праграмы. Удзельнікаў чакае:

  • экскурсійная паездка ў сталіцу Славеніі — Любляну;
  • інтэрактыўны квіз;
  • гульня ў прасторы «Tresure hunt» — паляванне на скарб.

Дэталёвая праграма будзе дасланая адабраным удзельнікам.

Патрабаванні да кандыдатаў:

  • моладзь 15-18 год;
  • здольнасць камунікаваць на ангельскай мове вітаецца;
  • вітаецца жаданне\ наяўнасць валанцёрскага досведу у МГА “Добрая воля”\ РГА “Надзея дзецям».

Фінансавыя ўмовы:

  • выдаткі на дарогу, пражыванне і харчаванне аплочваюцца арганізатарам.
  • рэгістрацыйны ўнёсак – 40 еўра
  • віза аплочваецца самастойна

Каб падацца, трэба запоўніць анкету да 10 лістапада.

Больш падрябязнасцей па спасылцы.