Erasmus+ запрашае моладзевых працаўнікоў на міжнародны трэнінг “What’s’art”

Праграма Erasmus+ прапануе моладзевым працаўнікам прайсці навучальны курс па тэме мастацтва ў грамадскай прасторы. Прадстаўнікі 9 краін (Італія, Балгарыя, Румынія, Латвія, Грэцыя, Іспанія, Кіпр і Польшча) возьмуць удзел у міжнародным трэнінгу “What’s’art”, які пройдзе з 24 верасня па 2 кастрычніка ў г. Познань.

Мерапрыемства збярэ 27 актыўных моладзевых працаўнікоў, якія цікавяцца праваабарончай праблематыкай (супрацьдзеянне мове нянавісці і інш.), жадаюць развіваць уласныя творчыя здольнасці і навыкі выкарыстання сродкаў масавай інфармацыі для ўплыву на мясцовую супольнасць.

Удзельнікі пазнаёмяцца з нефармальнымі адукацыйнымі метадамі, сярод якіх:

  • творчасць у грамадскіх месцах (стрыт-арт – графіці, мурал);
  • арганізацыя адкрытых мерапрыемстваў для прасоўвання ідэй сацыяльнай адказнасці і павелічэння ўплыву на мясцовым узроўні.

Калі: 24 верасня – 2 кастрычніка 2018 года.
Дзе: Познань, Польшча.

Патрабаванні да ўдзельнікаў:

  • узрост – ад 18 гадоў;
  • мець жаданне стаць валанцёрам МГА “Добрая воля”/ РГА “Надзея дзецям”.

Фінансавыя ўмовы:

Рэгістрацыйны ўнёсак – 40 еўра. Выдаткі на дарогу, пражыванне і харчаванне аплочваюцца арганізатарамі.

Дэдлайн – 4 верасня 2018 года.

Падаць заяўку для ўдзелу ў трэнінгу можна па спасылцы.

Больш падрабязнасцей тут.