EVS-праект “Грамадзяне свету” ў Румыніі

“Офіс прасоўвання інцыятыў” шукае валанцёраў для EVS-праекта “Грамадзяне свету” ў Румыніі.

“Грамадзяне свету” – гэта валанцёрскі праект, які рэалізуецца “Офісам прасоўвання ініцыятыў” сумесна ў румынскай арганізацыяй “Team for Youth”.

Праект прадугледжвае некалькі плыняў валанцёраў:

  • 1 студзеня – 28 лютага 2019 года;
  • 1 красавіка – 31 траўня 2019 года;
  • 1 ліпеня – 31 жніўня 2019 года;
  • 1 кастрычніка – 30 лістапада 2019 года.

Падчас праекту валанцёры і валанцёркі будуць рыхтаваць і праводзіць семінары, развіваць супрацоўніцтва з урадавымі арганізацыямі, НКА і бізнэсам, каб дапамагчы прасоўванню ініцыятыў на мясцовым і нацыянальным узроўні.

Яны змогуць працаваць як у офісе арганізацыі, якая прымае іх, так і ў дзіцячых садках ці іншых адукацыйных установах, сем’я мігрантаў ці сельскіх грамадах, у публічных месцах (музеях, бібліятэках, )

Фінансавыя ўмовы

Валанцёрам пакрываюцца транспортная выдаткі, выдаткі на візу, пражыванне, страхоўкі і кішэнныя выдаткі.

Матывацыйны ліст на ангельскай мове і CV у фармаце Europass неабходна дасылаць на е-адрас evs.oip@gmail.com.