EVS у Турцыі: праца з важнымі пытаннямі здароўя

Young Accumulation Association (Турцыя) шукае чатырох валанцёраў на доўгатэрміновы праект.

Калі: чэрвень 2017 – травень 2018 года.
Дзе: Муш, Турцыя.

Муш знаходзіцца ва ўсходнім рэгіёне Анатолія, які славіцца сваімі культурнымі здабыткамі і азёрамі.

Асноўная тэма, якой будуць займацца валанцёры, – пытанні здароўя і, у прыватнасці, анкалогіі.

Яны будуць працаваць з маладымі людзьмі, якія жывуць у Мушы. Таксама будуць выязджаць у вёскі, каб сустрэцца з мясцовымі і распавесці ім больш пра пытанне анкалогіі.

Паралельна валанцёры змогуць развіць свае персанальныя навыкі, падвысіць узровень ведаў пра здароўе, пазнаёміцца з лакальнай культурай, палепшыць свае моўныя і камунікацыйныя навыкі, а таксама арганізацыйныя.

Патрабаванні да кандыдатаў:

  • мець высокую матывацыю ў працы з тэмай;
  • быць гнуткім і вынослівым;
  • быць адкрытым свету і крэатыўным;
  • быць ініцыятыўным для стварэння новых актыўнасцей.

Даведацца больш можна па е-адрасе salih_yuce@yahoo.com ці gencbirikimdernegi@gmail.com.

Каб падаць заяўку, неабходна даслаць сваё рэзюмё і матывацыйны ліст.

Дэдлайн – 15 траўня 2017 года.