EVS-вакансія ў Англіі

Англійская арганізацыя  Аmber Initiatives шукае EVS-валанцёра на 12 месяцаў працы ў офісе кампаніі ў Плімуце, Англія.

Асноўныя патрабаванні: валоданне ангельскай мовай, узрост 22-30 год.

Пачатак праекта: сакавік 2018.

Валанцёр будзе прымаць удзел у працы кампаніі, весці Facebook-старонку, размяшчаць матэрыялы на іншых сайтах, удзельнічаць у падрыхтоўцы і правядзенні інфармацыйный сесій у школах, перакладаць. Таксама валанцёр будзе дапамагаць у арганізацыі міжнародных праектаў. Калі валанцёр валодае адной з усходнееўрапейскіх моваў, ён/яна можа прымаць удзел у працы з мігрантамі.

Умовы: валанцёру прадстаўляюць жыллё (асобна пакой у кватэры з іншымі валанцёрамі), выдаюцца грошы на харчаванне і кішэнныя выдаткі, аплачваецца праезд.

Для таго, каб паўдзельнічаць у адборы, неабходна даслаць CV з фатаздымкам і суправаджальным лістом ( motivation letter) на email amber.public3@gmail.com

Заяўкі прымаюцца да 22 снежня 2017