Фармальна vs нефармальна: сустрэча ў Ерэване

Семінар, прысвечаны нефармальнай моладзевай працы і фармальным моладзевым даследаванням, запрашае ў Ерэван.

Калі: 20-23 красавіка 2018 года.
Дзе: Ерэван, Арменія.

Мэта семінара-канерэнцыі – параўнаць нефармальную моладзевую працу і фармальныя моладзевыя даследаванні, каб аб’яднаць розныя падыходы, сабраць разам маладых людзей і ўніверсітэцкіх выкладчыкаў, даследчыкаў і практыкаў у галіне моладзевай працы і лідараз моладзевых клубаў.

На працягу канферэнцыі кожная краіна прэзентуе свае вынікі даследаванняў. Удзельнікі сканцэнтруюцца на выніках, падыскутуюць, створаць спецыяльныя табліцы для параўнанняў і агульныя для развіцця адукацыйных рэсурсаў.

Да ўдзелу запрашаюцца ўдзельнікі ў Арменіі, Беларусі, Балгарыі, Чэхіі, Малдовы, Польшчы, Румыніі, Швецыі, Турцыі, Укріаны.

Профіль удзельнікаў – моладзевыя работнікі, моладзевыя лідары, адукатары, выкладчыкі, даследчыкі.

Працоўная мова – ангельская.

Фінансавыя ўмовы

Арганізатары пакрываюць 100 адсоткаў выдаткаў, у тым ліку на візу. Выдаткі на праезд пакрываюцца ў памеры 275 еўра для беларусаў.

Падаць заяўку можна тут.

Дэдлайн – 15 сакавіка 2018 года.