Фатаграфія, этнаграфія і генеалогія за адзін вечар

VEHA (ВЕХА) – культурны праект, які працуе з архіўнай фатаграфіяй, накіраваны на ўмацаванне сямейных узаемасувязяў і захаванне культурнай спадчыны.

Прэзентацыя будзе складацца з трох блокаў, прысвечаных этнаграфіі, архіўнай фатаграфіі і генеалагічнаму пошуку.

  • Фатаграфія. Правілы захоўвання хатняга архіву
    Удзельнікаў навучаць кансерваваць і захоўваць старыя негатывы і здымкі. Раскажуць пра крауд-кампанію ВЕХА. Пакажуць прыклады ўпакоўкі, FINE ART друку і кніг, створаных праектам.
    Прэзентацыю правядзе каардынатар праекта Леся Пчелка.
  • Этнаграфія. Выстава “Найлепшы бок”
    У рамках фестывалю МЕСЯЦ ФАТАГРАФІІ Ў МІНСКУ будзе прэзентаваная першая калекцыю ВЕХА, якія раскрываюць тэму фатаграфавання, як сацыяльнага рытуалу, на прыкладзе тканых дываноў, як своеасаблівай з’явы ў святочнай і штодзённым фатаграфіі беларусаў. Прэзентацыю правядзе куратар выставы Ганна Бундзелева.
  • Генеалогія. Як знайсці сваіх продкаў у архівах Беларусі
    Прэзентацыю правядзе Урублеўскі Вадзім Валер’евіч, кіраўнік мінскай Школы Практычнай генеалогіі, кандыдат гістарычных навук, супрацоўнік Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі.

Прэзентацыя адбудзецца 15 верасня а 19.00, па адрасе “Сталоўка XYZ” вул. Фабрыцыуса, 4, паверх 3.

Уваход вольны.