Фатаграфуй, удзельнічай, працуй з моладдзю!

Міжнароднае грамадскае аб’яднанне «Адукацыя без межаў» запрашае моладзевых працаўніц і працаўнікоў, зацікаўленых у атрыманні новых навыкаў, да ўдзелу ў трэнінгу ў рамках праекта “PICTURE IT!».

Трэнінг пройдзе ў горадзе Паронін (Польшча) з 25 жніўня па 3 верасня 2019 года і будзе накіраваны на вывучэнне метаду “фатаграфіі ўдзелу” (participatory photography). Падчас трэнінгу ўдзельніцы і ўдзельнікі даведаюцца аб асновах гэтага метаду, навучацца адчуваць сябе больш упэўнена з камерай і высвятляць, як арганізаваць лакальны майстар-клас па фатаграфіі.

Крытэрыі адбору і ўмовы ўдзелу:
– Наяўнасць вопыту і планаў у сферы працы з моладдзю
– Гатоўнасць выкарыстоўваць атрыманыя веды пасля трэнінгу
– Валоданне ангельскай мовай (на ўзроўні не ніжэй за В1)
– Унёсак удзельніка – 15 еўра.

Арганізатары пакрываюць усе выдаткі, звязаныя з удзелам у трэнінгу, уключаючы пералёт / пераезд да месца правядзення трэнінгу (у межах 275 еўра), адабраныя ўдзельнікі павінны быць гатовыя выкарыстаць свае сродкі для аплаты праезду. Кампенсацыя будзе прадастаўлена пасля ўдзелу ў трэнінгу і прадастаўлення праязных дакументаў.

Зацікаўленыя ўдзельнікі запрашаюцца да запаўнення анкеты (не пазней за 9-га чэрвеня 2019) па спасылцы.

Праект фінансуецца праграмай Еўрапейскага Саюза Erasmus +
Арганізатары: The Autokreacja Foundation (Польшча), MasterPeace Eastern Partnership and Central Asia Regional Hub (Грузія).
Арганізацыя-партнёр ад Беларусі: МГА “Адукацыя без межаў”

Пытанні можна задаць па электроннай пошце edwb@tut.by