Фатографы, жадаеце паздымаць Японію?
- 29.11.2016
- Гранты
- фатографы
- Японія
- люты 2017
- ангельская
- 14.12.2016
- ijnet.org
Арганізацыя World Nomads прымае заяўкі ад фатографаў-пачаткоўцаў на атрыманне гранту на вандроўку ў Японію.
Пераможца конкурсу атрымае магчымасць цягам 10 дзён рабіць фотаздымкі пад кіраўніцтвам дасведчанага фатографа Рычарда Л’Энсана і наведаць месцы культурнай спадчыны Японіі.
Пачатак вандроўкі – 10 лютага 2017 года. Пераможца конкурсу атрымае экіпіроўку для вандровак кампаніі Kathmandu на суму 750 даляраў ЗША.
Патрабаванні да кандыдатаў:
- добра валодаць ангельскай мовай;
- прадаставіць серыю сваіх фотаздымкаў;
- напісаць эсэ і патлумачыць у ім, чаму менавіта вы павінны быць абраныя для вандроўкі.
Фінансавыя ўмовы
Арганізатары забяспечваюць пералёт, пражыванне і медыцынскае страхаванне ўдзельніка.
Дэдлайн – 14 снежня 2016 года.
Падрабязную інфармацыю глядзіце па спасылцы.
Паводле ngo.by
Глядзіце таксама: