Фэст экскурсаводаў шукае валанцёраў

21 – 22 красавіка 2018 года адбудзецца штогадовая акцыя “Фэст экскурсаводаў” – шэраг бясплатных экскурсій па Беларусі, прымеркаваных да Міжнароднага дня помнікаў і мясцінаў (18 красавіка). Галоўная задума Фэста – пазнаёміць жыхароў канкрэтных рэгіёнаў, гарадоў, вёсак, раёнаў і нават вуліц з тымі помнікамі, побач з якімі яны жывуць і ходзяць кожны дзень.

Цябе будуць радыя бачыць у камандзе валанцёраў, калі ты:

  • любіш родныя мясціны
  • маеш вольны час 21-22 красавіка
  • не кідаеш словаў на вецер
  • з аптымізмам глядзіш на жыццё

Від валанцёрскай дапамогі:

  • Дапамога па каардынацыі падчас экскурсіяў
  • Фатаграфаванне, відэа экскурсіяў
  • Дапамога па каардынацыі перад фэстам
  • Дызайнерская дапамога (банэры, вёрстка календарыкаў, паштовак)
  • Капірайтарская дапамога (напісанне тэкстаў, артыкулаў)
  • Дапамога з абнаўленнем сайта, стварэннем гугл-форм і г.д.

    Што ты атрымаеш?

  • Незабыўныя выходныя
  • Гарантаванае наведванне экскурсій
  • Запрашэнне на фінальную імпрэзу
  • І стос прыемных уражанняў!

Як трапіць у каманду? Запоўніць заяўку не пазней за 16 красавіка