Фэст “Камяніца” запрашае сацыяльных партнёраў
- 16.08.2018
- Іншае

- арганізацыі грамадзянскай супольнасці
- вёска Азярцо пад Мінскам
- 1 верасня 2018
- 26.08.2018
- belngo.info
Асамблея НДА Беларусі ладзіць пляцоўку сацыяльных актыўнасцяў на юбілейным фэсце “Камяніца” 1 верасня і запрашае грамадскія арганізацыі і ініцыятывы да ўдзелу.
Пляцоўка сацыяльных актыўнасцяў – гэта зона фэстывалю, дзе арганізацыі грамадзянскай супольнасці змогуць прэзентаваць сябе, сваю дзейнасць, знайсці прыхільнікаў і прыхільніц, валанцёраў і валанцёрак. Арганізатары плануюць, што фестываль наведаюць 5 тысячаў чалавек.
Як будзе выглядаць пляцоўка? Пляцоўка сацыяльных актыўнасцяў размесціцца ўздоўж дарогі на шляху да галоўнай сцэны. Там будуць стаяць стэнды арганізацыяў і лекцыйная зона.
Што чакаецца ад арганізацыяў-удзельніц? Яркі стэнд арганізацыі, промапрадукцыя, прыдумайце як і пра што вы будзеце размаўляць з наведвальнікамі і наведвальніцамі фэсту.
Калі: 1 верасня, 12.00-22.00
Дзе: в. Азярцо пад Мінскам, Музей народнай архітэктуры і побыту
Заяўкі прымаюцца да 26 жніўня 2018. Вынікі адбору будуць вядомыя 27 жніўня.