Фэст памяці паўстанцаў

31 кастрычніка ў мястэчку Свіслач адбудзецца традыцыйны Фэст памяці паўстанцаў 1863 г.

Пачатак Фэсту а 12 гадзіне ля касцёла Св. Францішка Азізскага. Арганізуецца даезд на Фэст з Гародні і вяртанне ў горад.

У праграме:

  • наведванне Якушоўкі, колішняй сядзібы Каліноўскіх;
  • экскурсія ў Свіслачы, па месцах, звязаных з паўстаннем 1863 года.

Усім, хто жадае ўзяць удзел, неабходна патэлефанаваць па нумарах +375 29 6760467 і +375 33 6865042.