Фільм пра чалавека з табурэтам
- 03.07.2019
- Іншае

- усе зацікаўленыя
- Культ. цэнтр «Корпус», Мінск
- 11 ліпеня 2019, 19.00
- ангельская, украінская
- 11.07.2019
- facebook.com
У фільме паказана апошняе, чацвёртае падарожжа да Ціхага акіяна, якое доўжылася год. Леанід здымаў усё, што яго атачае, што і ператварыла яго жыццё ў кіно. Па вяртанні ва Украіну падарожнікаў сустракае полымя вайны.
Стужка «Людина з табуретом» мусіла стаць маніфестам адвечнай сіле чалавечых мар і яе магутным здзяйсненням. Аднак сцэнар змяніла само жыццё, а дакладней — падарожжа, якое бясстрашны летуценнік вырашыў ажыццявіць апошнім. Рэжысёр Яраслаў Папоў не мог пакінуць гэтую падзею па-за стужкай, таму першапачатковая задума трансфармавалася, а фільм ператварыўся ў філасофска-прыгодніцкі баёпік.
ІДЭЯ Леанід Кантар;
ПРАДУСАР Кацярына Мізіна;
АНІМАЦЫЯ RIDNI Animation OY;
МУЗЫКА OY Sound System, Balaklava Blues, Freel & ДІЛЯ.Фільм дэманструецца на мове арыгіналу з англійскімі субтытрамі.
Беларуская прэм’ера.
18+
Квіткі:
7 BYN — папярэдне;
10 BYN — у дзень паказу.
Набыць можна на сайце bezkassira.by.
Суполка ў Facebook.