Фінал конкурсу Social Weekend, дзе будуць лепшыя праекты

Social Weekend – найбуйнейшы конкурс сацыяльных праектаў у Беларусі – запрашае на фінал дзясятага сезону конкурсу.

Калі: 14 снежня 2017 года.
Дзе: Мінск, гатэль “Пекін”.

У фінальным мерапрыемстве возьмуць удзел 14 лепшых з 200 праектаў, якія падалі заяўкі з усёй Беларусі. Кожны праект – гэта крэатыўная ідэя, карысная грамадству, а кожная каманда – унікальная гісторыя.

Праграма фіналу:
13.30 – 14.30 – рэгістрацыя журы і запрошаных гасцей / рэгістрацыя СМІ
14.00 – 14.25 – вітальная кава
14.30 – 15.20 – уступнае слова, гісторыі поспеху
15.20 – 16.00 – выступ камандаў
16.00 – 16.40 – пашыраная кава-паўза
16.40 – 18.00 – выступы камандаў
18.00 – 18.45 – падвядзенне вынікаў журы / народнае галасаванне / фуршэт
18.45 – 19.30 – цырымонія ўзнагароджання.

Каб узяць удзел у мерапрыемстве, неабходна зарэгістравацца.

Удзел бясплатны. Колькасць удзельнікаў і ўдзельніц абмежаваная: 250 чалавек.

З дадатковымі пытаннямі звяртайцеся па тэлефоне +375 29 8797400 або праз электронную пошту napishi.sw@gmail.com.

Мерапрыемства ў Facebook