Фінансаванне відэажурналістаў на вытворчасць ролікаў па карупцыі

OPEN Media Hub абвяшчае аб пачатку прыёма заявак на конкурс, накіраваны на падтрымку тэлевізійных і анлайн-відэажурналістаў краінаў рэгіёну Ўсходняга партнёрства ў вытворчасці відэакантэнту. Тэма конкурсу – карупцыя.

Да ўдзелу запрашаюцца:

  • тэлекампаніі і анлайн-СМІ;
  • журналісцкія арганізацыі (асацыяцыі, фонды);
  • аўдыёвізуальныя прадакшн-кампаніі
  • журналісты.

Фінансавыя ўмовы

Памер фінансавай падтрымкі будзе разлікоўвацца з улікам тэматыкі, СМІ і краіны. Сярэдні памер фінансавай падтрымкі:

  • навіна да трох хвілін: € 250 — €500;
  • сюжэт да 8 хвілін: €500 — €1500;
  • матэрыял да 15 хвілін: €1000 — €3000;
  • гісторыя да 30 хвілін і больш: €2500 — €8000
  • прадукцыя для анлайн-СМІ: €250 — €1500

Дэдлайн падачы заяўкі – 31 студзеня 2018 года.

Больш падрабязнасцей па спасылцы.