Фінтэх для грамадства: сустрэча для ініцыятыў і айці-валанцёраў

Каманда “Лічбавай майстэрні” запрашае на DoikaCamp – паглядзець, як опенсорснае рашэнне Doika можа паляпшыць фінансавання грамадскіх арганізацый.

Калі: 18 траўня 2019.
Дзе: Мінск, вул. Змітрака Бядулі 3, пам 2н, уваход са двара.

Doika – гэта опэнсорсны віджэт, які дазваляе грамадскім арганізацыям збіраць грошы для дзейнасці на сваіх сайтах праз банкаўскія Тех карткі. DoikaCamp – гэта мерапрыемства, якое ладзіць супольнасць айці-валанцёраў для супольнасці грамадскіх ініцыятыў, дзе ўдзельнікі дзеляцца досведам.

Удзельнікі DoikaCamp даведаюцца:

  • колькі ўжо назбіралі арганізацыі з дапамогай Doika;
  • планы па развіццю модуля на бліжэйшы год;
  • працу падпіскі, якая дазваляе ахвярадаўцам перадаваць грошы арганізацыям аўтаматычна на рэгулярнай аснове.

Падчас мерапрыемства будзе дзейнічаць 2 тэматычных блока: 

  • для грамадскіх ініцыятыў – арганізацыі, якія ўжо карыстаюцца модулем Doika, дзеляцца досведам;
  • для айціваланцёраў – распрацоўшчыкі распавядць, як працуе каманда, якія тэхналогіі выкарыстоўвае і як можна далучыцца да сумеснай працы.

Уваход вольны, але патрэбна папярэдняя рэгістрацыя.

Падрабязная праграма тут.