Фонд дэмакратыі ААН прапануе гранты

Фонд дэмакратыі ААН (UNDEF) запрашае зарэгістраваныя арганізацыі грамадзянскай супольнасьці падаць заяўку на фінансаванне праектаў, накіраваных на развіццё дэмакратыі.

Фонд фінансуе праекты, накіраваныя на развіццё грамадзянскай супольнасьці, папулярызацыю правоў чалавека, забеспячэньне ўдзелу ўсіх групаў насельніцтва ў дэмакратычных працэсах. Заяўкі падлягаюць строгаму адбору і мусяць адпавядаць аднаму або некалькім прыярытэтам:

  • грамадская актыўнасць;
  • вяршэнства права і правы чалавека;
  • інструменты доступу ведаў;
  • пашырэнне правоў і магчымасцей жанчын;
  • уцягнутасць моладзі;
  • СМІ і свабода інфармацыі;
  • умацаванне ўзаемадзеяння з дзяржавай.

Праекты мусяць рэалізоўвацца цягам двух гадоў і разлічваць на суму гранту ад 100 000 да
300 000 даляраў ЗША.

Каб узяць удзел, неабходна падаць заяўку. Прымаюцца толькі заяўкі, запоўненыя ў электронным выглядзе на ангельскай альбо французкай мовах. З парадкам падачы заяўкі і дадатковымі пытаннямі можна пазнаёміцца па спасылцы.

Дэдлайн – 31 снежня 2015 г.