Фонд падарожжаў для журналістаў прымае заяўкі

Фонд падарожжаў пакрывае выдаткі на праезд, жытло, харчаванне, страхоўку, рэгістрацыйныя ўнёскі і іншыя выдаткі, звязаныя з удзелам прадстаўнікоў беларускіх СМІ ў міжнародных сустрэчах і канферэнцыях, прысвечаных СМІ і беларускім пытанням, на тэрыторыі суседніх краінаў і краінаў-сябраў Еўразвязу. Фонд можа таксама пакрыць выдаткі, звязаныя з індывідуальнай праграмай стажыроўкi, якая дазваляе СМІ пазнаваць лепшыя практыкі працы замежных СМІ.

Мэта Фонду падарожжаў – дазволіць беларускім прадстаўнікам удзельнічаць у важных падзеях і сустрэчах і забяспечыць абмен інфармацыяй пра Беларусь і на тэмы, звязаныя з Беларуссю (асабліва з беларускім медыйным асяроддзем), між зацікаўленымі бакамі.

Падзея / канферэнцыя / стажыроўкa павінна мець дачыненне да стратэгіі развіцця выдання, для якога працуе заяўнік, а паездку / мэту павінен ухваліць кіраўнік СМІ (калі заяўнік — не галоўны рэдактар / кіраўнік). У заяўцы ўдзельнік павінен дакладна апісаць, якую карысць для развіцця СМІ прынясе ягоная паездка (напрыклад, маркетынг, прасоўванне, фінансавая ўстойлівасць, пашырэнне аўдыторыі, камунікацыя і г.д.). Удзельнікі могуць таксама прапаноўваць паездкі ў замежныя рэдакцыі на перыяд “поўнага паглыблення”. Такія паездкі неабходна належным чынам абгрунтаваць і суправадзіць рэальнымі дзеяннямі і развіццём па вяртанні ў сваю рэдакцыю.

Фонд падтрымлівае толькі 1 чалавека на рэдакцыю за год.

Як атрымаць кампенсацыю выдаткаў на падарожжа?

Заяўкі на фонд падарожжаў можна дасылаць па электроннай пошце (travelfund.belarus@gmail.com ) штомесяц.

Фінансаванне можна атрымаць для падзеяў, арганізаваных з красавікa па снежань 2018.

Заяўкі неабходна падаваць у выглядзе запоўненай анкеты не пазней за 20-га чысла кожнага месяца.

Заяўкі неабходна падаваць не пазней, чым за месяц да апошняга тэрміну рэгістрацыі і аплаты рэгістрацыйных унёскаў.

Рашэнне па фінансаванні ўдзельнікі атрымаюць да 10-га чысла наступнага месяца.

У абгрунтаваных выпадках Фонд мае права на фінансаванне часткі выдаткаў.

Памер фінансавання

  • Фінансаванне пакрывае да 100% выдаткаў, звязаных з удзелам у падзеі, але не больш за  1 500 еўра.
  • Фонд пакрывае рэальныя выдаткі; іх памер не можа перавышаць суму, прадугледжаную фінансавым рашэннем Фонд; у выпадку падарожжа на самалёце – эканамічны клас, у выпадку паездкі на цягніку – другі клас; суткавыя – 40 еўраў (з вылікам харчавання, аплочанага арганізатарамі); гатэль – не больш за 80 еўраў.
  • Каб атрымаць кампенсацыю, усе панесеныя выдаткі павінны суправаджацца фінансавымі доказамі (напрыклад, рахунак за гатэль, самалёт, пасадачныя талоны, квіткі на мясцовыя паездкі і г.д.).

Удзельнік абавязаны:

  • удзельнічаць у падзеі з пачатку да канца,
  • у пісьмовай форме падаць кароткую справаздачу для Фондa пра ўдзел ў падзеі,
  • апублікаваць тэкст адносна падзеі, па меньшай меры на сайце Прэс-клуба,
  • распрацаваць і ажыццявіць план, як ён збіраецца падзяліцца атрыманымі навыкамі / ведамі (напрыклад, у сваёй рэдакцыі),
  • разлічыць выдаткі на падарожжа і перадаць адпаведныя дакументы ў Фонд.

Тэхнічныя перадумовы

Удзельнік павінен самастойна арганізаваць паездку, аплаціць выдаткі і атрымаць кампенсацыю актуальных выдаткаў, пацверджаных арыгіналамі дакументаў, у межах сумы, вызначанай Фондoм. Удзельнік павінен цягам двух тыдняў пасля падзеі перадаць у офіс Фондa рахункі на панесеныя выдаткі і справаздачу. У выпадку перадачы цягам двух тыдняў копій удзельнік абавязаны перадаць як мага хутчэй таксама і арыгіналы. Фонд можа перавесці грошы на банкаўскі рахунак атрымальніка ў Еўразвязе або заплаціць атрымальніку наяўнымі ў Варшаве. Калі ласка, скантактуйцеся з Фондoм у выпадку пытанняў, звязаных з аплатай.

Справаздача складаецца з:

  • арыгіналаў дакументаў з гатэлю, страхоўкі, рэгістрацыйнага ўнёску, квіткоў (копіі або электронныя), арыгіналаў пасадачных талонаў (дакументы павінны быць аформленыя на імя ўдзельніка!), і г.д.
  • пацверджання атрымання суткавых (на харчаванне)
  • пісьмовай справаздачы ў электронным выглядзе.

Паездкі ў Варшаву (Польшча) або іншыя паездкі звязаныя з працэдурай пакрыцця выдаткаў, фінансуюцца ўдзельнікам.